Беларуская Служба

Польшча закрывае консульства РФ у Кракаве 

12.05.2025 10:16
Прычына — акт расійскага сабатажу ў Варшаве. 
    .
Міністр замежных спраў Польшчы Р. Сікорскі PAP/Tytus Żmijewski

У панядзелак, 12 траўня, раніцай мінстр замежных спраў Польшчы абвясціў аб рашэнні адклікаць згоду на дзейнасць расійскага консульства ў Кракаве. 

«У сувязі з доказамі таго, што расійскія спецслужбы здзейснілі акт сабатажу супраць гандлёвага цэнтра на вуліцы Марывільскай, я вырашыў адклікаць сваю згоду на дзейнасць консульства Расійскай Федэрацыі ў Кракаве», — напісаў дыпламат на платформе X.

Пра ўдзел Расіі ў падпале гандлёвага цэнтра ў нядзелю, 11 траўня, таксама заявілі ва ўрадзе Польшчы. 

PAP/эж

OSZAR »