Францыя з'яўляецца трэцім па важнасці эканамічным партнёрам Польшчы і чацвёртым найбуйнейшым замежным інвестарам, — паведамляе Польскі інстытут эканомікі (PIE). Паводле звестак за першы квартал 2025 года, на долю Францыі прыпадае 6% польскага экспарту, у той час як Польшча складае 2,5% у французскім экспарце.
Пачынаючы з 2020 года Вялікабрытанія страціла пазіцыі ў структуры польскага экспарту. У першым квартале 2024 года Францыя апынулася нават на другім месцы пасля Германіі, ненадоўга абагнаўшы Чэхію, але ўжо ў 2025 годзе вярнулася на трэцюю пазіцыю.
Гандаль з Францыяй стабільна забяспечвае Польшчы станоўчае сальда, якое дасягнула максімуму ў 2022 годзе (8,5 млрд еўра), аднак у першым квартале 2025-га яно скарацілася да 1,25 млрд. Падобны дэфіцыт назіраецца і ў абмене паслугамі.
Францыя таксама з'яўляецца трэцім па велічыні заказчыкам польскай дадзенай вартасці (пасля Германіі і ЗША), забяспечваючы каля 6,1% знешняга попыту і больш за 2% усіх працоўных месцаў у 2022 годзе. Польшча ж займала толькі 13-е месца сярод спажыўцоў французскай дадзенай вартасці (1,5%).
Францыя інвестуе ў Польшчу пераважна ў галіны транспарту, лагістыкі, нерухомасці і аднаўляльнай энергетыкі. У 2021 годзе французскія інвестыцыі тыпу greenfield дасягнулі амаль 4 млрд еўра.
У траўні Польшча і Францыя падпісалі пагадненне аб паглыбленні супрацоўніцтва ў сферах бяспекі і энергетыкі. PIE адзначае, што хоць у 2024 годзе экспарт абароннай прадукцыі з Францыі ў Польшчу вырас, ён склаў толькі 0,1% экспарту галіны, у той час як польскі экспарт у Францыю ў гэтым сектары дасягнуў амаль 2%.
Польскі інстытут эканомікі — дзяржаўны аналітычны цэнтр, што рыхтуе справаздачы і рэкамендацыі па ключавых эканамічных і сацыяльных пытаннях.
PAP/эж